У Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная хвілінка “Аб роднай Беларусі”, якая была прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве дзецям расказалі пра нашу Беларусь, а затым усе прысутныя здзейснілі віртуальнае падарожжа па нашай роднай зямлі. Яны наведалі розныя станцыі — “Гарады Беларусі”, “Казачная”, “Чым і кім славіцца мой край”, “Дзякуй дзеду за Перамогу”, “Мова маёй бабулі”, “Казачная”, “Экалагічная” і “З крыніц спрадвечных” — дзе адказвалі на пытанні віктарын. На апошняй станцыі “З крыніц спрадвечных” дзеці пазнаёміліся з беларускімі паэтамі і прачыталі іх вершы.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Мая Радзіма – Беларусь”.
Антончык А.М. (заг. Ліноўскай СБ)