4 верасня наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства.
Каменныя і гліняныя пліты, дошчачкі, бяроста, тканіна, папірус, пергамент, папера… Якім жа доўгім і складаным быў шлях да пісьменнасці! Прынята лічыць, што пачатак яму быў пакладзены каля шасці тысяч гадоў таму, прыкладна, у 4 тысячагоддзі да нашай эры. Кніга ж на Беларусі з’явілася ў 10 ст., разам з хрысціянствам.
Дзень пісьменства – свята, якое дапамагае людзям захоўваць гістарычную спадчыну і памяць аб продках-асветніках. Гісторыя свята мае добрую традыцыю — праводзіцца ў розных гарадах Беларусі, звязаных з асветай і адраджэннем пісьменства.
У 2022 г. Дзень беларускага пісьменства прыме г. Добруш, вядомы з 16 ст. Тут былі заснаваны першыя ў Беларусі папяровая фабрыка і фарфоравы завод. А адным са знакамітых ураджэнцаў Добрушскага краю з’яўляецца класік нацыянальнай літаратуры – пісьменнік і драматург Іван Шамякін.
У чытальнай зале раённай дзіцячай бібліятэкі імя А. Лось аформлена тэматычная паліца “Ад глінянай таблічкі да друкаванай старонкі” (да Дня беларускага пісьменства).
Чулец Г. А. (бібліятэкар РДБ імя А. Лось)