Пра мастака-ілюстратара дзіцячых кніг Алену Лось, імя якой носіць Пружанская раённая дзіцячая бібліятэка, ішла гаворка з вучнямі 5-х класаў СШ №1. Дзеці пазнаёміліся са старонкамі біяграфіі мастачкі, паглядзелі кнігі з яе малюнкамі, злажылі пазлы ілюстрацый да дзіцячых кніг. А яшчэ юныя чытачы наведалі сялянскую хату (у яе часова ператварылася чытальная зала) і даведаліся пра побытавыя рэчы, якімі карысталіся нашы продкі. Малюнкі гэтых прадметаў побыту, вышываныя ручнікі і саматканыя посцілкі часта выкарыстоўвала ў сваіх ілюстрацыях да беларускіх казак наша знакамітая зямлячка.
В.Ф. Дзімітруковіч (заг. РДБ імя А.Лось)