Шарашэўскую гарпасялковую бібліятэку падчас восеньскіх канікул наведалі вучні сярэдняй школы. Бібліятэкары ў рамках акцыі «Полезные каникулы» прапанавалі ім літаратурна-этнаграфічную прэзентацыю «Бабуліна спадчына». Дзеці пазнаёміліся з рэчамі, якія хаваюцца ў бабуліных куфэрках. Падарожжа па краіне нашых продкаў выдалася надзвычай цікавым і пазнаваўчым.
Фасевіч В.У. (бібліятэкар Шарашэўскай ГПБ)