• 07.07.2022

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Баі за Пружаны

 

Слаўны шлях у гады Вялікай Айчыннай вайны прайшоў наш 1-ы Чырвонаградскі механізаваны корпус. Мне ў ім давялося камандаваць 19-й механізаванай брыгадай, якая ўдзельнічала ў баях за вызваленне Пружанскага раёна,

Пасля баёў за Бярозу і Сялец, 14 ліпеня 1944 года, корпус размясціўся ў лесе на ўсход ад Смаляніцы. Тут мы атрымалі загад назаўтра раніцой нанесці ўдар у кірунку Смаляніца — Залессе — Стараволя, перарэзаць шашу Пружаны — Стараволя і не даць ворагу адступаць.

Як і намячалася, на світанні пачалі бой. Фашысты ўпарта супраціўляліся. Страціць Пружаны, важны населены пункт, праз які праходзіць некалькі шасейных дарог, ім вельмі не хацелася. Мы ж біць у лоб не збіраліся. Як правіла, механізаваныя і танкавыя войскі ў бой за населеныя пункты не ўводзілі, а абыходзілі іх і гэтым прымушалі ворага адступаць. Так і цяпер.

Для шырокага абходу і манеўру ў бой увялі ўсе чатыры брыгады корпуса — 19, 35 і 37 механізаваныя і 219 танкавую. Нягледзячы на цяжкія контратакі, 37 і 219 брыгады к канцу гэтага ж дня авалодалі Засімавічамі, а 19 і 35 брыгады — Стараволяй.

Адначасова непасрэдна на Пружаны наступалі часці і дывізіі 128 стралковага корпуса.

Наша разведка данесла, што фашысты пачалі таропка пакідаць горад. I зноў мы атрымалі загад перарэзаць немцам шляхі для адступлення. Наступалі на Брады, а затым на Палявую Рэчыцу і перарэзалі шашу Пружаны — Відамля. Вядома, нам прыйшлося даволі цяжка, але мы выстаялі і за тры дні, з 15 па 17 ліпеня, уся тэрыторыя Пружанскага раёна была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

В. ЯРШОЎ, генерал-маёр танкавых войск у адстаўцы,

Яршоў, В. Баі за Пружаны / В. Яршоў // Зара камунізму. 1979. 17 ліпеня.

 

 

 

 

 

Поделиться новостью:

Похожая запись