Ліноўская сельская бібліятэка падрыхтавала для вучняў школы квэст-гульню “Беларуская скарбонка”. Мерапрыемства было прысвечана нашай цудоўнай беларускай мове, народным традыцыям і святам. На працягу ўсёй гульні дзеці выконвалі розныя заданні: разгадванне загадак, крыжаванак, рэбусаў, адказвалі на пытанні віктарыны, па малюнках вызначалі назвы элементаў беларускага народнага адзення і элементаў хатняга побыту.
Антончык А.М. (заг. Ліноўскай СБ)