Да 140-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры, народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа ў Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы імя А.Лось прайшла літаратурная імпрэза «Беларускія песняры”. Для ўдзельнікаў мерапрыемства былі падрыхтаваны цікавыя біяграфічныя звесткі аб пісьменніках, знаёмства з творчасцю класікаў, прагляд казкі “Цяжкая доля” з дапамогай маляванай лялькі.
Н.С. Купрэева (бібліятэкар РДБ імя А.Лось)