Магілявецкая сельская бібліятэка запрасіла юных чытачоў на гутарку-ўшанаванне беларускага казачніка Васіля Віткі. Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з творчасцю беларускага паэта. Чытачы прадэманстравалі свае здольнасці ў дэкламаванні вершаў, чыталі казкі, прымаўкі і прыказкі. Родная беларуская мова з вуснаў чытальнікаў гучала мілагучна і шчыра.
Дылюк В.М. (бібліятэкар Магілявецкай СБ)