• 29.01.2023

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Беларускі народны фальклор

Ва ўстановах бібліятэк раёна ў лістападзе праводзіцца месячнік прапаганды нацыянальнай культуры. Завяршаючым мерапрыемствам у Ліноўскай сельскай бібліятэцы сталі фальклорныя вячоркі “Беларускі народны фальклор”. На вячоркі завіталі вучні нашай школы і народны фальклорны гурт “Бабіна лета”. На мерапрыемстве дзяцей пазнаёмілі з рознымі відамі народнай творчасці. На вячорках прысутныя разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны па беларускіх народных казках, згулялі ў гульню “Сляпы музыкант”, складалі прыказкі і прымаўкі, успаміналі калыханкі, забаўлянкі, пацешкі, лічылкі. Даведаліся, што ёсць народныя і абрадавыя песні. Такія песні праспяваў народны фальклорны гурт “Бабіна лета”, а яшчэ удзельнікі гурта разам з прысутнымі паспрабавалі развучыць народныя танцы — “Польку-бабачку” і “Кракавяк”. Нашы маленькія ўдзельнікі вячорак падрыхтавалі казку “Пчала і муха”. Звярнулі ўвагу дзяцей і на кніжную выставу “Культурная спадчына Беларусі”. Усіх прысутных у канцы мерапрыемтсва запрасілі пачаставацца  караваем.

А. Антончык (заг. Ліноўскай СБ)

Поделиться новостью: