Шарашэўская гарпасялковая бібліятэка сумесна з дзіцячай школай мастацтваў для вучняў сярэдняй школы правялі літаратурна-музычную гадзіну «Беларусь — мая краіна, беларусы — гэта мы». Вядучыя расказалі дзецям пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра генацыд беларускага народа. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, беларускі народ жыве і ўзгадоўвае знакамітых людзей, якія будуць жыць у памяці многіх пакаленняў беларусаў. Многа прагучала пад час мерапрыемства вершаў і песень, якія падгатавалі навучэнцы школы мастацтваў.
Крэйдзіч В.Т. (бібліятэкар Шарашэўскай ГПБ)