Белавусаўшчынская сельская бібліятэка сумесна з Домам культуры правяла інфармацыйны час «Беларусь незалежная», прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Юныя чытачы пачулі пра галоўныя сімвалы і славутасці нашай дзяржавы, прынялі ўдзел у віктарынах і конкурсах. У бібліятэцы да мерапрыемства аформлена тэматычная выстава.
Рудзіч М.М. (бібліятэкар Белавусаўшчынскай СБ)