• 01.07.2022

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Бібліяпрыцемкі “Сустрэча пакаленняў”

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма прайшлі бібліяпрыцемкі “Сустрэча пакаленняў”, якія пачаліся з адкрыцця выстаў: жывапісу і малюнку Ніны Калашнікавай, вучаніцы 8 класа Параслянскай сярэдняй школы і тэкстыльных лялек і сувенірнай прадукцыі Алы Хвядун. Затым сцэнічная пастаноўка па матывах серыі кніг пра Хлопца, які выжыў Дж. Роулінг тэатра моды “Таямніца” Калядзіцкага ДК (кіраўнік Алёна Сівачэнка) адкрыла інтэлектуальна-забаўляльную пляцоўку для дзяцей і моладзі. Наведвальнікі малодшага школьнага ўзросту ўдзельнічалі ў пазнавальнай конкурснай праграме “Патэрыяна”, а старшакласнікі — у літаратурным квізе “Школа Хогвартс у бібліятэцы”. Кульмінацыяй стаў бібліятэчны кватэрнік “Мелодыі і рыфмы сэрца”, на якім гучалі вершы і песні ў выкананні Аляксанда Казея і Марыі Мікуцік (педагога дадатковай адукацыі і члена аб’яднання па інтарэсах “Тры акорда” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі), Алены Анісені, салісткі арт-групы “Родники” Палаца культуры.

Поделиться новостью: