• 10.12.2022

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Бібліяпрыцемкі

Нішто не збліжае людзей так, як мастацтва. Гэты вядомы выраз бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма ўзялі за аснову пры правядзенні бібліяпрыцемак “Мой родны кут”. І не прагадалі.

Распачалася сустрэча з яе Вялікасці – Паэзіі. Аматары мастацкіх вобразаў чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў – землякоў: Міколы Засіма, Міколы Купрэева, Міколы Антаноўскага.

Затым дзеці з задавальненнем развучылі беларускія народныя гульні і ўласнаручна змайстравалі арганайзер. Падлеткі ў гэты час пашыралі свае этнаграфічныя веды побыту сялян і шляхты Вялікага Княства Літоўскага.

Дарослыя былі заняты знаёмствам з унутраным станам і характарам майстрых, чые вышытыя і вязаныя работы ўпрыгожылі хол другога паверха бібліятэкі.

Каронным нумарам стала музычнае шоу. Свае любімыя песні і вядомыя хіты выконвалі захавальнікі і папулярызатары культурнай спадчыны Пружанскага, Бярозаўскага раёнаў і г. Кобрына.

В.А. Макарчук (заг. АБМ)

 

 

Поделиться новостью: