Падчас Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі Шарашэўская гарпасялковая бібліятэка запрасіла ўдзельнікаў клуба «Лесавік» на літаратурна-казачнае асарці «Вандроўкі з божымі кароўкамі». Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з беларускімі дзіцячымі кнігамі з серыі «Казкі XXI» стагоддзя. Кнігі Алены Масла, Алеся Карлюкевіча, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Наталлі Бучынскай, Пятра Васючэнкі, Анатоля Бутэвіча выклікалі непадробную цікавасць у хлопчыкаў і дзяўчынак. Некаторыя з іх былі ўзяты для чытання дома.
В.У. Фасевіч (бібліятэкар Шарашэўскай ГПБ)