Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Велікодная казка

Вялікдзень – галоўнае свята праваслаўных вернікаў. У кожнай мясцовасці ёсць свае звычаі адзначаць гэта свята.

На пляцоўцы каля Ліноўскага Дома культуры было паказана  тэатралізаванае святочнае прадстаўленне “Велікодная казка”, якое падрыхтавалі вучні Ліноўскай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам матушкі Вольгі Мялешка. Усіх прысутных са святам Вялікадня павіншаваў настаяцель айцец Аляксандр Мялешка.

Потым святкаванне працягнулася  каля Храма Узвіжання Крыжа Гасподняга в. Аранчыцы. Ужо некалькі гадоў пры гэтым храме праходзіць гульнявая праграма “Велікодныя забавы”. Для дзяцей Ліноўскай сельскай бібліятэкай  былі падрыхтаваны традыцыйныя гульні: “Біткі”, “Качанне яек з горкі”, велікодныя віктарыны. Дзеці з задавальненнем падымаліся на калакольню, дзе ім дазвалялася пазваніць у званы.

Антончык А.М. (заг. Ліноўскай СБ)

 

Поделиться новостью: