• 04.10.2022

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Веніямін Барысавіч Міронаў

ЯНЫ ВЫЗВАЛЯЛІ ПРУЖАНЫ

«Дарагія рабяты! Адказваю на ваша пісьмо.

Калі ішлі баі за Пружаны ў ліпені 1944 года, я быў намеснікам камандзіра 19-й механізаванай брыгады першага механізаванага корпуса, камандаваў перадавым атрадам танкаў і мотапяхоты.

За вызваленне вашага горада я быў узнагароджан ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Мая жонка Людміла Пятроўна Міронава, як санінструктар, яфрэйтар, у баях за ваш горад была цяжка паранена мінай, яна ляжала ў шпіталі, які знаходзіўся ў старым парку».

Веніямін Барысавіч Міронаў, Герой Савецкага Саюза, палкоўнік у адстаўцы, паскромнічаў. У пісьме рабятам з клуба «Гвардзеец» амаль нічога не расказаў аб сабе. А расказаць ёсць аб чым. У 1934 годзе добраахвотна паступае вучыцца ў артылерыйскае вучылішча.

Прыкладнага курсанта Нарком абароны, Маршал Савецкага Саюза Клімент Яфрэмавіч Варашылаў узнагародзіў імянным гадзіннікам. Як здольнага афіцэра, камандаванне накіроўвае В. Б. Міронава ў акадэмію імя М. В. Фрунзе. Яму пашчаслівілася вучыцца разам з генералам Л. М. Даватарам і героем Брэсцкай крэпасці Л. М. Гаўрылавым. На сямі франтах змагаўся за свабоду Радзімы афіцэр Міронаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

3 асаблівай сілай праявіліся арганізатарскія здольнасці мужнага камандзіра, падпалкоўніка Міронава ў беларускай наступальнай аперацыі, якая завяршылася поўным вызваленнем рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пасля вызвалення Пружан і да дня Вялікай Перамогі Веніямін Барысавіч нязменны камандзір 347-га гвардзейскага Брэсцкага ордэна Кутузава цяжкага самаходна-артылерыйскага палка, які закончыў вайну ў Берліне. Асабліва вызначыўся падпалкоўнік Міронаў пры ўзяцці Берліна. У баях за авалоданне Берлінам полк знішчыў шмат нямецкай тахнікі і жывой сілы. Будучы параненым камандзір не пакінуў поля бою.

За ўзорнае выкананне баявых заданняў, за праяўленыя пры гэтым асабістую адвагу і геройства гвардыі падпалкоўніку Веніяміну Барысавічу Міронаву Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 года было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Цяпер сям’я Міронавых пражывае ў горадзе Саратаве. Палкоўнік Міронаў працуе ваенруком у школе, Людміла Пятроўна пасля ранення працяглы час лячылася, цяпер на пенсіі.

Шульман, М. Яны вызвалялі Пружаны : пра Веніяміна Барысавіча Міронава, Героя Савецкага Саюза, які прымаў удзел у вызваленні Пружан / Міхаіл Шульман // Зара камунізму. 1976. 17 ліпеня.

Поделиться новостью: