• 07.07.2022

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Ветэраны застаюцца ў страі

Ветэраны Вялікай Айчыннай. Яны і сёння ў страі, нясуць нялёгкую працоўную вахту. Гэтага падцягнутага, са жвавымі вачамі чалавека кожны ранак можна бачыць на Вінецкай ферме калгаса імя Чапаева. 40 гадоў Мікалай Іосіфавіч Казловіч працуе на адным з адказнейшых участкаў вытворчасці — у жывёлагадоўлі.

— Дапамагае франтавая загартоўка, — жартуе Мікалай Іосіфавіч.

Жарт жартам, але ў гэтых словах значная доля праўды. Ніколі не забыць былому воіну франтавых дарог, жорсткіх баёў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля непрацяглага знаходжання ў запасным палку ў Волагдзе быў накіраваны ў 152 стралковую дывізію. Вораг аказваў жорсткае супраціўленне, асабліва калі дывізія ўступіла ва Усходнюю Прусію. Кожны дом. Кожная пабудова былі ператвораны ў доты, з якіх прыходзілася выбіваць фашыстаў. Дарагой цаной даставалася перамога над ворагам.

Непадалёку ад Кенігсберга варожая куля напаткала салдата. Пасля шпіталю зноў на фронце. Да гэтага часу Мікалай Іосіфавіч стаў вопытным байцом, пры неабходнасці мог замяніць кулямётчыка, мінамётчыка.

— Назаўсёды ў памяці застанецца гераізм нашых салдат, — гаворыць Мікалай Іосіфавіч.

Медаль «За адвагу» — адзнака храбрасці і самога Мікалая Іосіфавіча. Гэта тады, у далёкім 45-м, ён з групай салдат першымі пераправіліся праз заліў і ступілі на Балтыйскую касу, што на дзесяткі кіламетраў працягнулася па Гданьскай бухце.

Балтыйская каса мела для фашыстаў вялікае стратэгічнае значэнне, яна закрывала ўваход у Вісленскі заліў і Гданьскую бухту. Тут было сканцэнтравана шмат войск, артылерыйскіх батарэй. Але нічога не магло стрымаць парыву саведкіх войск. Закончыў Мікалай Іосіфавіч свой баявы шлях у Гданьску.

Да баявых узнагарод салдата за гэтыя гады дабавілася шмат грамат, падзяк ад праўлення калгаса. Ветэран вайны стаў ветэранам працы. Хаця ўжо на пенсіі, але не расстаецца з фермай, у яго самыя высокія паказчыкі на адкорме буйной рагатай жывёлы.

Няма ў калгасе ні адной галіны вытворчасці, дзе б не ўносілі свой пасільны ўклад ветэраны. У Ткачах мы сустрэліся з Пятром Антонавічам Каралём. Есць што ўспомніць былому танкісту. Шмат захопнікаў знайшлі сваю смерць ад трапных снарадаў танкавай пушкі Пятра Антонавіча. Прыйшлося і самому гарэць у баявой машыне. Трынаццадь узнагарод танкіста, у тым ліку чатыры польскія, — сведчанне адвагі і мужнасці Пятра Антонавіча.

Не парывае ён з тэхнікай і цяпер. Уся электратэхнічная гаспадарка, механізмы — пад яго апекай. I трэба сказаць. што абсталяванне фермы, збожжаапрацоўчага і бульбасартавальнага пунктаў ніколі не падводзіць калгаснікаў, дзякуючы залатым рукам Пятра Антонавіча заўсёды знаходзіцца ў поўнай спраўнасці.

Hi адна будоўля не абыходзідца без Мікалая Сільвестравіча Рукаса. Нялёгкі лёс выпаў на яго долю. Пятнаццацігадовым хлапчуком быў вывезены ў Германію, батрачыў у памешчыка за кавалак хлеба. Нямала пабачыў здзекаў. I як толькі стала магчымым пайсці ў Савецкую Армію, бязлітасна біў ворага.

Цяпер Мікалай Сільвестравіч працуе ў сталярнай майстэрні. Аконныя рамы, дзверы, вырабленыя яго рукамі, знаходзяць высокую ацэнку будаўнікоў.

Усім вядома ў калгасе імя Іосіфа Сцяпанавіча Ціханчука. Ветэран вайны і працы ўзначальвае будаўнічую брыгаду. На яе рахунку шмат гаспадарчых пабудоў. Цяпер ў калгасе ўзмацняюцца тэмпы жыллёвага будаўніцтва.

Ветэраны вайны сумесна з іншымі працаўнікамі прыкладаюць шмат намаганняў для таго, каб грамадская гаспадарка мацнела і развівалася.

А. ЛІПОВІЧ.

 

Ліповіч, А. Гэта радасць са слязамі на вачах : пра ветэранаў вайны М. І. Казловіча, П. А. Караля, М.С. Рукаса, І. С. Ціханчука / А. Ліповіч // Зара камунізму. 1987. С. 3.

Поделиться новостью: