22 студзеня споўнілася 90 год з дня нараджэння Алены Георгіеўны Лось, беларускага мастака, кніжнага графіка, ілюстратара дзіцячых кніг, члена беларускага Саюза мастакоў. Нарадзілася Алена Лось у 1933 годзе ў Вільнюсе. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі на Пружаншчыне: у вёсках Лыскава і Магілёўцы, пасёлку Ружаны. На абанеменце раённай дзіцячай бібліятэкі дзейнічае кніжная выстава “Маляўнічыя акорды Алены Лось”, прысвечаная жыццю і творчасці мастачкі. Запрашаем усіх жадаючых наведаць дзіцячую бібліятэку і пазнаёміцца з выставай.
Сухарэвіч А.С. (заг. РДБ імя А.Лось)