• 03.10.2022

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Віншуем з узнагародай!

15 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў ХХХ рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» за 2021 год. У намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» сярод бібліятэк, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці, дыплом другой ступені атрымала Шарашэўская гарпасялковая бібліятэка за вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы, арганізацыю пешай экскурсіі па гарадскім пасёлку Шарашэва «Родны край: вядомы і невядомы». Дыплом уручыў міністр культуры Анатоль Маркевіч. Віншуем нашых калег з узнагародай!

Поделиться новостью: