Удзельнікі летняга чытацкага конкурсу сустрэліся ў Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы на чарговым мерапрыемстве — “Горад, сэрцу дарагі”. Яны здзейснілі завочную вандроўку па родным горадзе Пружаны.
Юныя чытачы даведаліся пра паходжанне назвы горада, яго ўладальнікаў у розныя перыяды, іншыя гістарычныя факты і падзеі. Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з бібліятэкарам успомнілі пра архітэктурныя помнікі Пружан і прынялі ўдзел у фотавіктарыне “Славутыя землякі”.
В.Ф. Дзімітруковіч (заг. РДБ імя А.Лось)