Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Гістарычнае падарожжа

Раённую дзіцячую бібліятэку імя А.Лось наведалі вучні гімназіі і СШ №4. Увазе чытачоў бало прапанавана гістарычнае падарожжа аб беларускім пісьменстве і друку. Бібліятэкар разам з вучнямі ўспомнілі жыццё і дзейнасць нашых знакамітых асветнікаў: Е.Полацкай, К.Тураўскага, Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага і іншых, якія заклалі падмурак беларускага пісьменства і кнігадрукавання. Было адзначана, што 4-5 верасня гэтага года свята пісьменства і друку адбудзецца ў Копылі. На ім будуць узнагароджаны лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі, сярод якіх пісьменніца Валянціна Паліканіна за кнігу вершаў «Мацней за ўсіх дабрыня». Яна адзначана ў намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва».
Дзімітруковіч В.Ф. (заг. РДБ імя А.Лось)

Поделиться новостью: