Зусім мала часу засталося да пачатку новага навучальнага года. Летнія канікулы – цудоўная пара! Але яны хутка закончацца і пачнуцца школьныя будні. У чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі імя А. Лось аформлена кніжная выстава “Да дабра праз кнігу”. Тут можна пазнаёміцца з кнігамі на разнастайны густ: гістарычнымі, фантастычнымі і прыгодніцкімі. Яшчэ сустрэнецеся з неверагоднымі гісторыямі сюжэты, якіх звязаны са школай.
Чулец Г.А. (бібліятэкар РДБ імя А. Лось)