• 27.01.2023

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Драўляны люд Міколы Тарасюка

Пра народнага майстра з вёскі Стойлы даведаліся вучні 6”А” класа гімназіі, якіх запрасілі ў раённую дзіцячую бібліятэку на краязнаўчую гадзіну “Драўляны люд Міколы Тарасюка”. Гэты сялянскі майстар зрабіў такое, што ніхто нават ва ўсёй Беларусі не рабіў ніколі. На сваёй сядзібе ён пабудаваў музей “Успаміны Бацькаўшчыны”. У сярэдзіне хаты-музея змясцілася вялікае беларускае сяло з яго жыхарамі, якія займаюцца працай, а таксама ўмеюць адпачываць. Увесь гэты шматлюдны сялянскі свет зрабіў Мікалай Васільевіч Тарасюк сваімі рукамі з дрэва, лазы і саломы.

Дзімітруковіч В.Ф. (заг. РДБ)

Поделиться новостью: