• 03.10.2022

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Духоўны арыенцір беларусаў

“Духоўны арыенцір беларусаў” – так называлася літаратурна-музычная імпрэза, якая прайшла ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма з нагоды юбілейных угодкаў вядомага земляка Рыгора Раманавіча Шырмы. Менавіта спадчыну (народную і рэлігійную) ён лічыў падмуркам будучыні нашага народа. Усё жыццё старана збіраў яе для маладога пакалення, прапагандаваў на сцэнічных падмостках, складаў і выдаваў кнігі. Многія песні былі запісаны на Пружаншчыне.

На вечарыне прагучалі малавядомыя факты з жыцця народнага артыста СССР, вершы, песні ў выкананні Вікторыі Красько і царкоўнага хору Храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

 

Поделиться новостью: