Сёння, 2 лютага, споўнілася 100 гадоў Еўдакіі Мікітаўне Клімашэвіч, якая больш за 20 гадоў працавала загадчыкам Комлішчанскай сельскай бібліятэкі. Цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма падрыхтавала відэапрэзентацыю яе ўспамінаў «Жыццё маё…».
Еўдакію Мікітаўну з юбілеем віншуе таксама паслядоўніца яе справы — бібліятэкар Навасёлкаўскай сельскай бібліятэкі Галіна Пятроўна Блеянюк.