Што можа мацней бударажыць кроў аматараў містыкі і таямніц, чым не сярэднявечныя замкі? Вядома, замкі з прывідамі! У Беларусі шмат загадкавых і містычных месцаў, якія паслужылі натхненнем для нашых пісьменнікаў. Пра некаторыя з гэтых твораў, а таксама пра легенды, звязаныя з замкамі Беларусі, ішла гаворка ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма на гісторыка-літаратурнай гадзіне «Загадкі Чорнай панны з Нясвіжа». На яе былі запрошаны навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа.