Наша Беларусь – дзівосны і чароўны край, поўны загадак, таямніц і хараства. Мы жывем у краіне з багатай гісторыяй і культурай, цудоўнай прыродай, з вялікай колькасцю знакамітых людзей. 17 верасня Ліноўская сельская бібліятэка запрасіла вучняў 7 класа Ліноўскай сярэдняй школы на інтэлектуальна-пазнавальную гульню “За старонкамі падручніка”, прымеркаваную да Дня народнага адзінства. У час гульні дзеці ўспомнілі, а таксама пазналі і шмат цікавага пра сімвалы і гісторыю нашага роднага краю, гістарычную і культурную спадчыну нашага народа. У завяршэнні мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай “Пра Беларусь нашу мілую”.
А.М. Антончык (заг. Ліноўскай СБ)