Урок гісторыі “Зямля Пружаншчыны ў агні і пакутах” прайшоў у Магілявецкай сельскай бібліятэцы. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні старэйшых класаў. Бібліятэкар напомніла моладзі аб тых стратах, якія панесла Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны, расказала аб подзвігах і мужнасці жыхароў Пружаншчыны ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
В.М. Дылюк (бібліятэкар Магілявецкай СБ)