• 27.09.2022

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

З вытокаў роднай мовы

Дзень беларускага пісьменства па-сапраўднаму можна лічыць нацыянальным святам, так як яно павышае прэстыж пісьменнасці як асновы шматвяковай культуры, узмацняее яе ролю і значэнне ў духоўным жыцці грамадства, а таксама аддае даніну глыбокай павагі вялікім беларускім асветнікам.

У Ліноўскай сельскай бібліятэцы для вучняў 6 класа з гэтай нагоды была падрыхтавана інфармацыйная гадзіна “З вытокаў роднай мовы”. На інфармацыйнай гадзіне  дзеці даведаліся пра гісторыю святкавання гэтага дня, успомнілі асветнікаў зямлі беларускай, паўдзельнічалі ў прапанаваных конкурсах. Завяршылася мерапрыемства праглядам дакументальнага фільма “Францыск Скарына – таямніцы вялікага асветніка”.

А.М. Антончык (заг. Ліноўскай СБ)

Поделиться новостью: