• 27.09.2022

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Карагод беларускіх кніжных герояў

Абанемент раённай дзіцячай бібліятэкі імя Алены Лось запрашае наведаць кніжную выставу «Карагод беларускіх кніжных герояў». Сустрэчы з вамі чакаюць: ганарыстая варона, вясёлая лісачка Красуня, няўрымслівы пацучок Фэлік, авечка Адэля, мышка Пік-Пік і яшчэ шмат герояў казак, вершаў і апавяданняў, каб разам адправіцца ў захапляльныя прыгоды, перажыць нечаканыя здарэнні, разблытаць дэтэктыўныя гісторыі. Разам з героямі кніг вы навучыцеся быць смелымі, кемлівымі, сумленнымі і высока цаніць сяброўства.
Хай героі твораў дораць вам цяпло.
Хай дабро на свеце пераможа зло.
Купрэева Н.С. (бібліятэкар РДБ)

Поделиться новостью: