Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі Шарашэўская гарпасялковая бібліятэка распачала святам беларускай дзіцячай кнігі «Кніга адкрывае свет». Вядучай свята была дзяўчына-беларуска, якая завітала на мерапрыемства з цэлым кошыкам новых беларускіх кніг. Яна пачала сустрэчу з конкурса казачных герояў, потым правяла гульню «Розум перамагае сілу», віктарыну «Золата здабываюць з зямлі, а веды — з кнігі». Дзед Усявед прыйшоў на свята з сюрпрызам у торбе, які трэба было разгадаць. Ён таксама расказаў дзецям пра беларускага першадрукара Францыска Скарыну і першую кнігу на беларускай мове, прапанаваў дзецям разгадаць беларускія загадкі, гуляў у гульню «Дакажы слова».
В.У. Фасевіч (бібліятэкар Шарашэўскай ГПБ)