• 22.05.2022

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Люблю цябе, зямля бацькоў святая!

Гімназісты 7 «А» класа наведалі Пружанскую раённую дзіцячую бібліятэку імя А.Лось. Падлеткі выбралі кнігі, паглядзелі новыя часопісы ў чытальнай зале, а потым сталі ўдзельнікамі гадзіны патрыятызму “Люблю цябе, зямля бацькоў святая!” Падчас мерапрыемства размова ішла пра знакамітых беларусаў, якія вельмі любілі сваю радзіму і праславілі яе далёка за межамі: Е.Полацкая, А.Слуцкая, Ф.Скарына, Н.Орда, Р.Шырма.
Успомнілі разам і трагічныя старонкі гісторыі – перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Юныя чытачы ўважліва слухалі расказ пра партызанскага камандзіра Міная Шмырова, пра подзвіг лётчыка Аляксандра Мамкіна і юнага героя з вёскі Байкі Ціхана Барана.

Дзімітруковіч В.Ф. (заг. РДБ імя А.Лось)

 

Поделиться новостью: