У цэнтральнай раённай бібліятэцы для навучэнцаў аграрна-тэхнічнага каледжа прайшоў паэтычны non-stop “Мая Пружанская зямліца”, прысвечаны самабытнаму паэту Міколе Засіму.
Пра творчасць нашага земляка рускі пісьменнік Аляксандр Твардоўскі ў кнізе “Аб літаратуры” (1973) выказаўся так: “Ён жыў жыццём роднага народа, яго думамі і надзеямі, яго смуткамі і радасцямі, і пераймаў ад яго сродкі найболей даходлівай слоўнай пабудовы — вострага жарту, злога іншасказання, прымаўкі і прыказкі, лірычнай пяшчотнай запеўкі”.
Мая ты родная зямліца!
Хто палюбіў цябе навек,
Таму ты — творчасці крыніца,
I той — шчаслівы чалавек.