Да Дня Незалежнасці ў Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы прайшло віртуальнае падарожжа па нашай краіне. Увазе прысутных была прадстаўлена прэзентацыя «Мая радзіма – Беларусь”. Затым сярод удзельнікаў мерапрыемства была праведзена віктарына “Славутыя імены Беларусі”.
Былі згаданы паэты, якія з любоўю пісалі аб родным краі, аб яго непаўторных краявідах, аб беларусах. Госці мерапрыемства прачыталі вершы, прысвечаныя роднаму куточку.
Севасцьянчык Н.У. (бібліятэкар Ружанскай ГПБ)