3 ліпеня да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ў гарадскім парку Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма арганізавала выставу «Мінулых гадоў жывая спадчына». Наведвальнікі знаёміліся з кнігамі па этнаграфіі Беларусі, удзельнічалі ў краязнаўчай віктарыне і бязпроігрышнай латарэі, з цікавасцю разглядалі прадметы народна-дэкаратыўнага мастацтва.