У Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы для вучняў 5 класа прайшло мерапрыемства, прысвечанае юбілею народнага паэта Беларусі Якубу Коласу.
Бібліятэкар расказала прысутным пра жыццёвы і творчы шлях паэта. На маніторы камп’ютара дэманстраваліся слайды з выявамі будынкаў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук, з помнікам Якубу Коласу і яго героям. Дзеці ўважліва слухалі, а затым актыўна ўдзельнічалі ў турніры знаўцаў творчасці песняра беларускай літаратуры “Наш Якуб Колас”. Да маладога пакалення далучыліся і людзі сталага ўзросту, якія таксама пажадалі ўдзельнічаць у турніры.
Завяршылася мерапрыемства пошукам назваў твораў народнага паэта, якія былі зашыфраваны ў табліцах з літарамі.
Севасцьянчык Н.У. (бібліятэкар Ружанскай ГПБ)