Дзень Перамогі — гэта вялікае свята, якое кожны год адзначае наша краіна. Няма ніводнай сям’і ў Беларусі, якую б не кранула Вялікая Айчынная вайна. З фронту не вярнуліся самыя блізкія людзі: бацькі, сыны, браты, жонкі і дзеці. Вялікая Перамога дасталася нам дарагой цаной.
Ідуць гады… Змянілася многа пакаленняў і амаль не засталося сведак тых часоў. Але памяць пра герояў-пераможцаў будзе жыць у сэрцах нашчадкаў вечна.
У раённай дзіцячай бібліятэцы імя А. Лось да Дня Перамогі аформлены кніжная выстава “Они писали о войне” і кніжныя паліцы “Прайшла праз дзяцінства вайна” і “Вайна. Перамога. Памяць…”
Запрашаем дзяцей і падлеткаў звярнуцца да кніг, каб яшчэ больш даведацца пра той трагічны і гераічны час, разам з героямі кніг перажыць боль страт і радасць Вялікай Перамогі.
Супрацоўнікі РДБ імя А Лось