Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Роўбіцкай сельскай бібліятэцы аформлена выстава «Чытайце кнігу беларускую» і праведзена краязнаўчая гадзіна «Пагутарым? Ага, пагаворымо». Дзецям цікава было паслухаць, як размаўлялі іх прадзеды і адгадаць іх закавырыстыя загадкі.