• 04.10.2022

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Пажартуем, пагуляем!

Пружанская раённая дзіцячая бібліятэка імя А. Лось прымала на сваім гульнёвым падворку вясёлых, спрытных, жвавых, гарэзлівых удзельнікаў сямейнага клуба “ЧаСиКи”. Сустрэча была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з самабытнымі беларускімі народнымі гульнямі, якія, як і песні, і казкі, перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Разгадвалі загадкі і прадоўжвалі прыказкі і прымаўкі, чыталі вершы на роднай мове.

Куцюк Н.М. (бібліятэкар РДБ імя А.Лось)

Поделиться новостью: