• 27.01.2023

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Паклон прымі ад нас, пясняр!

3 лістапада наша краіна аддзначала 140-годдзе з дня нараджэння беларускага класіка літаратуры Якуба Коласа. З гэтай нагоды ў Ліноўскай селькай бібліятэцы для вучняў сярэдняй школы быў падрыхтаваны літаратурны вечар “Паклон прымі ад нас, пясняр!”. На вечары прысутным расказалі пра паэта, пісьменніка, творцу, які паўвека аддаў роднай літаратуры, нёс людзям “агонь душы і сэрца жар”. Багатая спадчына Якуба Коласа належыць не толькі нам, беларусам, а і ўсяму свету, а сам пясняр быў і застаецца вялікім сынам свайго часу і сваёй краіны. На вечарыне прагучала шмат вершаў народнага паэта, напісаных у розныя перыяды яго творчасці. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Шырокі прастор творчасці”.

А.М. Антончык (заг. Ліноўскай СБ)

Поделиться новостью: