У Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гадзіна “Памяць павінна жыць вечна”. На мерапрыемстве дзецям расказалі, якія выпрабаванні падчас Вялікай Айчаннай вайны выпалі на долю жыхароў Ліноўскага сельсавета. Прысутныя пачулі аповед, запісаны з успамінаў жыхара аграгарадка Лінова Чапялевіча Канстанціна Сцяпанавіча і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Даведаліся, як будаваўся і адкрываўся мемарыяльны комплекс, якія брацкія захаванні ёсць на тэтыторыі нашай мясцовасці.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “ И память о войне нам книга оживит”.
А.М. Антончык (заг. Ліноўскай СБ)