• 17.05.2022

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Патрыятычнае выхаванне новага пакалення сродкамі бібліятэк

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма прайшоў семінар “Патрыятычнае выхаванне новага пакалення сродкамі бібліятэк”. Перад прысутнымі выступіла галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Наталля Сяргееўна Пракаповіч, якая распавяла пра пошукава-даследчую дзейнасць ў рамках Года гістарычнай памяці. Затым бібліятэкары абмеркавалі тэмы і інтэрактыўныя формы, прымальныя пры арганізацыі мерапрыемстваў па фарміраванню грамадзянска-патрыятычных арыенціраў у дзяцей і падлеткаў. Праз платформу Zoom вопытам работы казахстанскіх калег у гэтым напрамку падзялілася Асемгуль Балгінаўна Байтэмірава, дырэктар Іртышскай цэнтральнай бібліятэкі. Напрыканцы сустрэчы бібліятэкары наведалі “Пакой баявой славы воінаў-інтэрнацыяналістаў” у гарадскім Палацы культуры, дзе старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валерый Мікалаевіч Гарахавіцкі пазнаёміў з сабранымі экспанатамі, падзяліўся ўспамінамі ваенных падзей, сведкамі якіх ён быў сам ці іншыя пружанскія ваеннаслужачыя.

В.А. Макарчук (заг. АБМ)

Поделиться новостью: