Кожны чалавек у жыцці павінен любіць дзве рэчы: Радзіму і Маці. Радзіму трэба любіць за тое, што яна дае нам нейкі прытулак на гэтай зямлі. Маці мы любім за тое, што яна дала нам жыццё.
Мама — гэта самы дарагі і родны чалавек. Толькі з ёю мы можам падзяліцца самымі сакрэтнымі думкамі і марамі. Маці — гэта той чалавек, які прымае нас такімі, якія мы ёсць. Матуля аддасць апошняе, каб нам было добра. Нават сваё жыццё.
Нізка схіляюць галаву перад матуляй і паэты.
У Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла літаратурная вечарына “Перад табою, мама, я нізка галаву схіляю”, прысвечаная жанчынам-маці.
На працягу ўсяго мерапрыемства чыталіся вершы і ўрыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя матулям. Госці з вялікай пранікнённасцю чыталі творы беларускіх аўтараў.
На мерапрыемстве прысутнічаў настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы Аляксандр Сень, які рассказаў гісторыю ўзнікнення свята Пакроў і павіншаваў усіх гасцей з Днем маці.
Мерапрыемства суправаджалася паказам кліпаў песень пра матулю, свае песні прысутным падаравалі ўдзельнікі хору ветэранаў.
Севасцьянчык Н.У. (бібліятэкар Ружанскай ГПБ)