• 04.10.2022

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Песня – душа народа

Сярод слаўных імён, якія навечна ўпісаны залатымі літарамі ў гісторыю беларускай культуры, пачэснае месца займае імя нашага земляка Рыгора Раманавіча Шырмы. У гэтым годзе яму спаўняецца 130 год з дня нараджэння. Менавіта гэтай падзеі была прысвечана літаратурна-музычная гадзіна “Песня – душа народа”, якая праходзіла ў раённай дзіцячай бібліятэцы. Мерапрыемства наведалі вучні 8Б класса гімназіі. Падчас сустрэчы пагаварылі аб жыцці і творчасці этнографа і фалькларыста , музыканта і дырыжора, пісьменніка і педагога, стваральніка і нязменнага кіраўніка беларускай акадэмічнай харавой капэлы. Таленавіты зямляк выдатна занатаваў багацейшую ў славянскім свеце песеннасць беларусаў, збярог яе ад забыцця і перадаў нашчадкам.

Н.М. Куцюк (бібліятэкар РДБ імя А.Лось)

Поделиться новостью: