Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Песні, што спяваюць ад душы

У Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма для жанчын з аддзялення дзеннага знаходжання людзей сталага ўзросту ДУ «Пружанскага ТЦСАН» прайшла музычная вечарына «Песні, што спяваюць ад душы», прысвечаная беларускаму кампазітару І.Любану.

Няма такога чалавека ў нашых краях, які б не ведаў песень Ісаака Любана. «Бывайце здаровы, жывіце багата…», «Наш тост» («Вып’ем за Радзіму, вып’ем за Сталіна!»на вершы Арсенія Таркоўскага) — гэтыя песні ведае і стары, і малы, часцяком паняцця не маючы, хто іх напісаў. Гэта ўсё ён, Ісаак Любан, геній і класік беларускай масавай песні. І такіх шэдэўраў у яго дзясяткі, калі не сотні.

 

Поделиться новостью: