У рамках акцыі «Карысныя канікулы» у Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы для вучняў малодшых класаў прайшлі літаратурная гасцёўня «Прыгарніся да роднага слова» і гучныя чытанні «Паэтычны зарапад». Гэтыя мерапрыемствы былі прысвечаны юбілеям Янкі Купалы і Якуба Коласа. Дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю народных паэтаў Беларусі, зачыталі іх вершы.