Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Пясняр красы і гармоніі

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма для навучэнцаў аграрна-тэхнічнага каледжа прайшла літаратурна-музычная вечарына “Пясняр красы і гармоніі”, прысвечаная Максіму Багдановічу. За свае 25 год, якія адмераў яму лёс, ён дасягнуў многага: самастойна вывучыў граматыку беларускай мовы (з маленства жыў далёка ад радзімы), стаў прызнаным паэтам, крытыкам, літаратуразнаўцам. Аставіў цікавыя, грунтоўныя нататкі ў сферы музыкі, філасофіі, этнаграфіі. Яго творы, напісаныя больш за сто гадоў таму, і сёння гучаць актуальна:

Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы

У ціхую сінюю ноч

I сказаць:

“Бачыце гэтыя буйныя зоркі,

Ясныя зоркі Геркулеса?

Да іх ляціць наша сонца,

I нясецца за сонцам зямля.

Хто мы такія?

Толькі падарожныя, – папутнікі сярод нябёс.

Нашто ж на зямлі

Сваркі і звадкі, боль і горыч,

Калі ўсе мы разам ляцім

Да зор?” (1915)

Поделиться новостью: