• 01.07.2022

Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Пясняр красы і гармоніі

130 гадоў таму нарадзіўся выдатны беларускі паэт Максім Багдановіч. Да гэтай даты ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма аформлена кніжная выстава «Пясняр красы і гармоніі».

Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,
Над хвалямі сінеючага Ніла,
Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:
Ў гаршку насення жменю там знайшлі.
Хоць зернейкі засохшымі былі,
Ўсё ж такі жыццёвая іх сіла
Збудзілася і буйна ўскаласіла
Парой вясновай збожжа на раллі.
Вось сімвал твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я верую, бясплодна не засьне,
А ўперад рынецца, маўляў, крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
М. Багдановіч

Поделиться новостью: