Пружанская районная библиотека им. М.Засима

Пружанская централизованная библиотечная система

Пясняр роднай Беларусі

У чытальнай зале Ружанскай гарпасялковай бібліятэкі адбыўся літаратурны вечар “Пясняр роднай Беларусі”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Прыхільнікі творчасці беларускага паэта з зацікаўленнасцю слухалі пра жыццёвы і творчы шлях волата беларускага слова.

Госці мерапрыемства актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне “Жыццё і творчасць Янкі Купалы”, чыталі вершы вялікага песняра беларускага народа.

Мерапрыемства суправаджалась паказам  слайдаў. На экране  дэманстраваліся таксама відэакліпы песень, аўтарам вершаў якіх з’яўляецца Янка Купала.

Да мерапрыемства была прымеркавана выстава “Песняры роднага слова”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Севасцьянчык Н.У., Заяц Г.М. (бібліятэкары Ружанскай ГПБ)

 

 

Поделиться новостью: