У рамках Тыдня роднай мовы для навучэнцаў аграрна-тэхнічнага каледжа ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма прайшла інтэлектуальная гульня «Роднае слова». Удзельнікі рашалі арфаграфічныя задачы, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, перакладалі на беларускую мову словы.